Шаноўныя Пакупнікі і Партнёры вялікі дзякуй ўсім за падтрымку!

Як Вы ведаеце, пад час пажару, 6 чэрвеня, пацярпеў склад гатовай прадукцыі і фурнітуры. Вытворчасць працуе як звычайна. Да канца ліпеня чакаецца аднаўленне ўсіх асноўных серый мэблі.


Выбачаемся за нязручнасці і спадзяемся на супрацу надалей!

Асабліва, хацелася б падзякаваць за падтрымку нашых пакупнікоў, дылераў, партнёраў, якія штодзённа выказваюць цёплыя словы ў наш адрас.

Вялікая ўдзячнасць нашым партнёрам: 
Стальнік, Boyard, Hafele, Hettich, Hagra Mobel, Furnesta, Sherwin-Williams, HLT, АхаглассБел, Абразiў тэхнолоджіз, ІП Валегро і шматлікім іншым, якія аказалі падтрымку.

Асобная падзяка прадпрыемству Явід, мы нават не чакалі такой падтрымкі, асабліва дзякуй Аляксандру Чэславічу, за сяброўскую дапамогу, бяз якой мы яшчэ б не хутка далі рады!

Прадпрыемства працягвае сваю дзейнасць і рыхтуе новыя праекты для сваіх пакупнікоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *